На магіле Алеся Ліпая ў Рудзенску паставілі помнік, грошы на які збіралі грамадою. Аўтар помніка — скульптар Вадзім Мацкевіч.
Збор грошай вялі на сайце «Улей». Заяўленая сума складала 10 тысяч рублёў. Самымі шчодрымі ахвярадаўцамі сталі гаспадар партала Tut.by Юрый Зісер і рэжысёр Андрэй Курэйчык. Яны пераказалі па 1000 рублёў. Сярод тых, хто ахвяраваў па 100 рублёў, — заснавальніца «Прэс-Клаба» Юлія Слуцкая, бізнэсмен Мікалай Маркоўнік, выкладчыца Юлія Чарняўская.
Заснавальнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН памёр 23 жніўня 2018. Алесю Ліпаю было 52 гады.
Алесь Ліпай — заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе з 1991 года.
Акрамя таго, ён быў паэтам. Незадоўга да смерці ён стаў генеральным спонсарам святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Каментары