Грамадства11

Карпенка распавёў, якія змены могуць чакаць пры прыёме ў 10-ы клас

Пра асноўныя акцэнты свайго дакладу Лукашэнку пасля сустрэчы расказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе Звязда.

На нарадзе, якую анансаваў Аляксандр Лукашэнка, неабходна правесці да канца года. На яе запросяць навукоўцаў, прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці.

 «Я думаю, што Міністэрства адукацыі сканцэнтруе пералік тых пытанняў, пра якія казаў кіраўнік дзяржавы, даложыць сваё бачанне, разуменне, як гэта павінна дзейнічаць і працаваць. І мы павінны раставіць там усе кропкі над «і», — заўважыў міністр. 

Неабходна удасканальваць выніковую атэстацыю ў сістэме школьнай адукацыі. У гэтай сувязі разглядаюць у ведамстве і магчымасць увядзення нацыянальнага экзамену — сумяшчэння здачы некаторых школьных прадметаў з уступнымі экзаменамі.

Абмяркоўваць будуць на нарадзе і катэгорыю вучняў, якіх трэба прымаць у 10-я класы школ.

«Той, хто хоча пайсці ў профільны клас, павінен паказаць больш значны вынік. Але мы не выключаем і тое, што частка дзяцей будзе займацца на базавым узроўні. Для такіх дзяцей у нас арганізавана прафесійная падрыхтоўка з прысваеннем кваліфікацыі і выдачай пасведчання. У гэтым годзе ўжо 11-ы клас будзе працаваць па гэтай схеме», — падкрэсліў Ігар Карпенка.

Для школ распрацаваны і пералік прадметаў, якія забаронены для праносу ва ўстанову, але, па словах міністра, гэта не значыць, што са школы робяць рэжымны аб’ект. «Але разам з тым школа павінна з законнымі прадстаўнікамі, вучневым самакіраваннем, заснавальнікамі ўстановы адукацыі, мясцовымі органамі на месцах вызначыць парадак функцыянавання», — сказаў міністр адукацыі.

У якасці прыкладу ён прывёў рашэнне з выкарыстаннем гаджатаў на ўроках. У тыпавых планах ўнутранага распарадку вучэбных устаноў вызначана, што на ўроках без дазволу настаўніка імі карыстацца нельга.

Каментары1

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў10

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста8

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

У ЗША 26-гадовы педафіл на працягу года хадзіў у адзін клас з падлеткамі. Ніхто не здагадаўся8

Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт1

«А колькі зарабляе ваш музей?» Латушка расказаў, як прасіў Лукашэнку не аддаваць будынак на Фрунзэ следчым5

Украінскія зенітныя дроны сталі таннай і эфектыўнай заменай артылерыі. У чым іх перавагі?1

Ці можна дзецям у школе замест падручнікаў карыстацца планшэтам?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Галоўнае
Усе навіны →