Першы выпадак смерці ад электроннай цыгарэты зафіксаваны ў штаце Ілінойс (ЗША). Пра гэта паведамляе Fox News.
Прадстаўнікі дэпартамента грамадскай аховы здароўя штата сцвярджаюць, што пацыент быў дастаўлены ў шпіталь з сур'ёзным рэспіраторным захворваннем пасля вейпінгу. Дактарам не ўдалося выратаваць яго жыццё. Ніякай іншай інфармацыі пра пацыента, уключаючы імя, узрост, родны горад ці дата смерці, не раскрываецца.
У ведамстве адзначылі, што ў бальніцах штата знаходзяцца 22 чалавекі ва ўзросце ад 17 да 38 гадоў, якія на мінулым тыдні ўдыхалі пар электронных цыгарэт.
Дэпартамент, бачачы сур'ёзнасць сітуацыі, выклікаў групу Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў (ЦКЗ), эксперты прыбылі ў штат і прыступілі да расследавання выпадкаў.
Каментары