У мінскай краме на прылаўку з сырам прадаюць «бялкова-тлушчавы канцэнтрат». Знешне ён вельмі падобны да сыру, але каштуе значна танней — каля 10 рублёў за кілаграм (на зніжцы — амаль 9 рублёў).
Обращайте внимание, что написано на ценнике. Вот это выглядит как сыр, пахнет как сыр и даже стоит как сыр. Но нет, это концентрат белково-жировой! pic.twitter.com/yMCEXo0BxC
Вытворцам пазначаны Горкі. Але на самім масларобным-сыраробным заводзе кажуць, што не маюць да прадукту дачынення.
«Відаць, крама пераблытала этыкеткі. Мы не адгружалі такую прадукцыю», — пракаментавала «Нашай Ніве» намесніца дырэктара па вытворчасці Марына Дзёменская.
Бялкова-тлушчавы канцэнтрат з такім працэнтам тлушчу вырабляюць на калінкавіцкім заводзе «Белсыр». На прадпрыемстве патлумачылі: канцэнтрат гатуецца па тэхналогіі сыру, але жывёльны тлушч замяняецца на раслінны. Таму прадукт каштуе танней. Плюс ён пасуе людзям, у якіх непераноснасць малочнага тлушчу.
«Па смаку і па паху ён ніяк не адрозніваецца ад сапраўднага сыру», — запэўніваюць на заводзе.
Каментары