Здарэнні66

Салдат тэрміновай службы знайшоў зніклага ў лесе пад Гомелем 75-гадовага грыбніка ФОТЫ

Салдат тэрміновай службы знайшоў пенсіянера, які пайшоў у грыбы і знік, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

У пятніцу ўвечары ў аператыўна-дзяжурную службу Гомельскага РАУС звярнулася жыхарка абласнога цэнтра. Яна паведаміла, што на пачатку сёмай гадзіны раніцы 75-гадовы муж пайшоў з дачы ў грыбы ў лес каля вёскі Прыбар і знік. Мабільны тэлефон пенсіянера быў у зоне дзеяння сеткі, але грыбнік не адказваў.

На пошукі адправіліся супрацоўнікі райаддзела міліцыі, Дэпартамента аховы са службовым сабакам і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Сімуран». Начныя пошукі былі безвыніковымі.

Сёння раніцай да пошукаў далучыліся супрацоўнікі МНС, леснікі і салдаты тэрміновай службы вайсковай часці 5525 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Стаўшы ланцужком, пачалі прачэсваць лес.

За тры кіламетры ад дачнага кааператыва, дзе пражываў зніклы грыбнік, яго знайшоў салдат тэрміновай службы 1-й патрульнай роты 1-га патрульнага батальёна радавы Віталь Лепатаў. Ён адразу ж паведаміў пра гэта камандзіру ўзвода.

Калі пенсіянера знайшлі, той ляжаў на зямлі. Быў у прытомнасці, назваў сваё імя і месца жыхарства, аднак самастойна падняцца не мог. Салдаты напаілі пажылога чалавека вадой з вайсковай пляшкі. Медыкі хуткай дапамогі шпіталізавалі яго ў медустанову.

Паралельна з пошукамі пенсіянера ў Гомельскі РАУС паступіў званок яшчэ аднаго 73-гадовага грыбніка, які заблудзіўся ў лесе каля вёскі Шчэрбаўка. Леснікі дапамаглі гамельчуку выйсці да аўтатрасы. Там яго падабралі супрацоўнікі міліцыі і перадалі сваякам.

Каментары6

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак5

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў3

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN12

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Галоўнае
Усе навіны →