Грамадства55

Вадзіма Саранчукова ўзнагародзілі Знакам імя Івашкевіча

Партыя БНФ у шосты раз абвесціла лаўрэата памятнага знака імя Віктара Івашкевіча, паведамляе прэс-служба БНФ. Партыя адзначае ім арганізатараў найбольш значных масавых акцый. Сёлета, 27 ліпеня, памятны знак уручаны лідару гарадзенскай арганізацыі БНФ, намесніку старшыні БНФ Вадзіму Саранчукову.

Такім чынам быў адзначаны арганізацыйны ўнёсак Вадзіма Саранчукова ў #БНР101 — свята на Дзень Волі ў Гародні з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння Трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Менавіта ў Гародні сто гадоў таму месьціўся ўрад БНР, і менавіта тут у гэтым годзе была сфармаваная шырокая кааліцыя дэмакратычных суполак, здольная зладзіць вялікае свята беларускай незалежнасці на годным узроўні. Святкаваньне сёлетняга Дня Волі 23 сакавіка у Каложскім парку сабрала больш за 5000 удзельнікаў.

Вадзім Саранчукоў, прымаючы памятны знак, адзначыў, што мітынг ў другой сталіцы БНР стаў вынікам працы шырокай каманды гарадзенскіх актывістаў з розных дэмакратычных арганізацый у супрацы з менскай камандай, аб'яднанай пад хэштэгам #БНР101.

Прымаючы памятны знак імя Віктара Івашкевіча, Вадзім Саранчукоў сказаў: «Я ведаў Віктара Івашкевіча асабіста і для мяне вялікі гонар ад імя гарадзенскай каманды атрымаць гэтую ўзнагароду. Віктар верыў у Бацькаўшчыну, мы верым таксама і кожны дзень паціху яе набліжаем. Жыве Беларусь!»

З нагоды ўручэньня традыцыйнага памятнага знаку, старшыня БНФ Рыгор Кастусёў заявіў: «Я рады, што гэтая акцыя аб'яднала і гарадзенцаў, і менчукоў, злучыла прадстаўнікоў розных палітычных партый і грамадзкіх рухаў. Мне асабліва прыемна, што «маторам» гэтага руху стаў наш, фронтаўскі чалавек, старшыня гарадзенскай арганізацыі БНФ, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў».

Памятны знак імя Віктара Івашкевіча быў заснаваны Партыяй БНФ у памяць пра палітыка, арганізатара шматлікіх дэманстрацыяў ды шэсьцяў, які пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе. Сёлета ўзнагарода была ўручаная ў шосты раз. Абвяшчэньне лаўрэата памятнага знаку традыцыйна прымеркаванае да 27 ліпеня — дня абвяшчэння дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі.

У ранейшыя гады знак імя Віктара Івашкевіча ўручаўся лідару грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алегу Корбану, кінарэжысёрцы і грамадзкай актывістцы Вользе Мікалайчык, лідару «Маладога Фронта» Змітру Дашкевічу, ветэрану нацыянальна-адраджэнскага руху Ніне Багінскай, ўладальніку крамы symbal.by Паўлу Белавусу.

Каментары5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ5

СпортДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне16

Медыцынскую тэхніку заходняй вытворчасці Беларусь замяняе на кітайскую і турэцкую1

Лукашэнка заявіў пра подзвіг Трампа і пажадаў Амерыцы «зноў стаць вялікай»10

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ5

СпортДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →