Свет66

Прэм'ер Ірландыі: Жорсткі Брэкзіт можа стаць штуршком да ўз'яднання дзвюх Ірландый

Прэм'ер-міністр Ірландыі Леа Варадкар. Фота: leovaradkar.ie

Выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза без пагаднення можа стаць штуршком да ўз'яднання Ірландыі з Паўночнай Ірландыяй. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Ірландыі Леа Варадкар, піша Ройтэрз.

Ён таксама выказаў меркаванне, што жорсткі Брэкзіт можа паставіць пад сумнеў і прыналежнасць Шатландыі да Злучанага Каралеўства.

Рашэнне аб выхадзе з ЕС Вялікабрытанія прыняла падчас рэферэндуму ў чэрвені 2016 года. Тады 51,9% брытанцаў прагаласавалі за выхад з ЕС. Пры гэтым 56% жыхароў Паўночнай Ірландыі прагаласавалі за тое, каб застацца ў ЕС.

Еўрасаюз і Вялікабрытанія ўзгаднілі 26-старонкавую дэкларацыю аб будучых адносінах. Аднак дакумент так і не быў ратыфікаваны, бо брытанскі парламент не падтрымаў ўрадавы праект пагаднення. На саміце 10 красавіка лідары краін Еўрасаюза зацвердзілі адтэрміноўку Брэкзіту да 31 кастрычнiка 2019 года.

Напярэдадні пра жорсткі Брэкзіт заявіў новы брытанскі прэм'ер-міністр Барыс Джонсан.

Вялікабрытанія выйдзе з ЕС без здзелкі, калі Брусель адмовіцца яе перагледзець

Каментары6

Блогерку з дзіцём не пусцілі ў рэстаран «на мінскіх Патрыках». Чакайце, дзе?5

Блогерку з дзіцём не пусцілі ў рэстаран «на мінскіх Патрыках». Чакайце, дзе?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі беларус пабіўся з малдаванінам. Апошні быў парэзаны

У Індыі жэніцца сын самага багатага чалавека краіны. На вяселле патрацілі шалёныя грошы10

Лукашэнка ахвяраваў міністрам: як і за што пазбаўляліся ад самых важных чыноўнікаў яго сістэмы

Маргарыта Ляўчук выпусціла песню, якую запісала разам з мужам5

Эдуарду Бабарыку прысудзілі дадаткова больш, чым паўтара года1

Колькі беларусаў хочуць мець дзяцей, а колькі ўхваляюць разводы7

Па Віцебску пракаціўся бразільскі карнавал. Вось як гэта выглядала ШМАТ ФОТА44

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА12

Ілан Маск: Мяне двойчы спрабавалі забіць за апошнія восем месяцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерку з дзіцём не пусцілі ў рэстаран «на мінскіх Патрыках». Чакайце, дзе?5

Блогерку з дзіцём не пусцілі ў рэстаран «на мінскіх Патрыках». Чакайце, дзе?

Галоўнае
Усе навіны →