У Брэсце забралі ў прытулак 4-гадовага Дэкстэра, які 14 гадзін правёў з маці ў зачыненым аўтамабілі
26 ліпеня органы апекі вырашылі забраць у прытулак 4-гадовага Дэкстэра, з якім зачынілася на 14 гадзін ў машыне яго маці. Пра гэта 27 ліпеня паведаміў TUT.BY бацька дзіцяці.
У прытулку хлопчык будзе знаходзіцца да суда аб скасаванні шлюбу, які прызначаны на 6 жніўня. Такое рашэнне прынялі органы апекі адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста.
Нагадаем, каля 20.00 25 ліпеня берасцеец Улад гуляў са сваім 4-гадовым сынам Дэкстэрам. Маці дзіцяці Алена пад'ехала на машыне з расійскімі нумарамі і пасадзіла хлопчыка ў салон.
Тата дзіцяці спрабаваў спыніць машыну. Знаёмы Алены, які быў за рулём, распыліў пярцовы балончык у твар Уладу. Выклікалі міліцыю і ДАІ, быў складзены пратакол.
Каля аўтамабіля засталіся дзяжурыць сваякі, яны былі не супраць, каб мама з'ехала, але без малога.
У выніку жанчына з дзіцем знаходзілася ў машыне больш за 14 гадзін.
Пасля перамоваў, якія працягваліся да паўдня 26 ліпеня, у машыну сеў Віталь Шчэрба, начальнік аддзела адукацыі Маскоўскага раёна Брэста. У суправаджэнні бацькі і супрацоўнікаў апекі аўто выехала з двара ў адміністрацыю раёна, дзе і вырашылася пытанне аб тым, як быць з дзіцем да рашэння суда.
Сталічная фатографка спрабавала забраць сына ў былога мужа ў Брэсце і закрылася ў машыне з малым на 14 гадзін
Трансляцыю з месца падзей вялі брэсцкія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў.
Каментары