Здарэнні1919

На Алясцы трагічна загінула жонка актывіста Пятра Маркелава — у месцы смерці культавага амерыканскага бадзягі

Трагічнае здарэнне адбылося на Алясцы ў чацвер, 25 ліпеня. Пра гэта паведаміла мясцовае выданне Newsminer.com.

24-гадовыя беларусы Пятро Маркелаў і Ніка Ніканава згулялі вяселле 1 ліпеня і адправіліся ў падарожжа па Амерыцы. На Алясцы яны вырашылі пабачыць закінуты аўтобус, які стаў вядомы дзякуючы кнізе, а пасля і фільму «У дзікіх умовах» (Into the Wild; ён расказвае пра амерыканскага хлопца з забяспечанай сям'і, які адправіўся ў глухі раён Аляскі, пасяліўся там у аўтобусе, а праз чатыры месяцы загінуў там ад знясілення і голаду). Маладыя правялі там дзве ночы, паведаміў БелаПАН. Бяда здарылася па дарозе назад.

Закінуты аўтобус на Алясцы — папулярны турыстычны аб'ект.

Калі падарожнікі спрабавалі перайсці раку Тэкланіка, але дзяўчыну змыла плынню. Пятро здолеў выцягнуць яе з вады, але Ніка была ўжо мёртвая.

Пятро паведаміў пра здарэнне ў мясцовую паліцыю.

Пятро Маркелаў — актывіст руху «Легалайз Беларусь», выступае за дэкрыміналізацыю наркотыкаў.

Ніка Ніканава — рэжысёрка 20-хвіліннай стужкі «Пакаленне 328» пра маці непаўналетніх, асуджаных за наркатычныя злачынствы.

У падлеткавым узросце знялася ў фільме «Брэсцкая крэпасць». Хацела паступаць у ЗША, але не здолела атрымаць візу. Вучылася ў ЕГУ па спецыяльнасці «Медыя і камунікацыі», але праз паўгода кінула вучобу і паехала займацца сёрфінгам на Балі. Падарожжа зацягнулася на тры гады. Пасля ўсё ж трапіла ў ЗША, вучылася на гадавой праграме дакументалістыкі. Апошнім часам жыла ў Нью-Ёрку.

Апошняе фота з Аляскі ў інстаграме дзяўчыны:

Каментары19

Мінск зноў пайшоў пад ваду ФОТЫ1

Мінск зноў пайшоў пад ваду ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Круты прыбыў у пацярпелую ад урагану Гомельшчыну. Перш за ўсё ён паехаў на экскурсію ў музей партызан8

Гіганцкая бліскавіца ўдарыла ў шматпавярховы дом у Баранавічах ВІДЭА1

Сёння апошні дзень прыёму дакументаў у ВНУ на бюджэт. Будзе горача ў прамым і пераносных сэнсах

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй57

Таксістаў ужо пачалі штрафаваць за выкарыстанне машын у асабістых мэтах — па дзіўным артыкуле4

Байдэн назваў адзіную ўмову, пры якой адмовіцца ад прэзідэнцтва10

Аднаго з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе судзяць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Пайшоў з жыцця беларускі вынаходнік Аляксандр Длатоўскі

Паглядзіце, як прыкольна выглядае беларускі пашпарт пад ультрафіялетам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск зноў пайшоў пад ваду ФОТЫ1

Мінск зноў пайшоў пад ваду ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →