Служба бяспекі Украіны адпусціла маракоў з затрыманага расійскага танкера, паведамляе РБК.
З экіпажа танкера ўзялі абавязацельства з'яўляцца на допыты па выкліку следчага. Маракі праходзяць па справе як сведкі і ніякіх абмежаванняў на перамяшчэнне не маюць.
Пра інцыдэнт з расійскім танкерам стала вядома раніцай 25 ліпеня. Расійскае судна было затрымана за блакаванне ўкраінскіх караблёў у Керчанскім праліве ў лістападзе мінулага года. Цяпер рыхтуецца хадайніцтва для арышту.
На судне знаходзіліся толькі грамадзяне Расіі. Розныя СМІ называюць іх колькасць ад 11 да 16 чалавек.
Каментары