Ігар Бурмістраў, які цяпер выконвае абавязкі камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі званне генерал-маёра міліцыі.
Да пачатку чэрвеня Бурмістраў з’яўляўся першым намеснікам Юрыя Караева па ўнутраных войсках. Пасля прызначэння Караева міністрам менавіта Бурмістраў разглядаецца як найбольш верагодная кандыдатура на камандуючага ўнутранымі войскамі.
Бурмістраў узначальваў спецназ у Гомелі (в/ч 5525) і шостую асобную спецыяльную мінскую міліцэйскую брыгаду ўнутраных войскаў (в/ч 5448). Працаваў першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў.
Адзначым, што генерал-маёра арміі атрымаў таксама галоўны ідэолаг Міністэрства абароны Леанід Касінскі.
Каментары