Бабруйскі «мастак» спрабаваў фарбай з балончыка намаляваць разметку для паркоўкі аўто ў двары. Палатном паслужыў не толькі асфальт, але і аўтамабілі жыхароў дома, піша «Коммерческий курьер».
Адзін з іх выклікаў міліцыю. У двары сабраліся не толькі гаспадары пацярпелых аўто, але і ўладальнікі машын, якім пашанцавала. Аўтар новай разметкі таксама з'явіўся. Як распавялі нам суседзі і пацярпелыя, ён быў крыху п'яны. Першай яго версіяй было частковае прызнанне: так, я купіў балончык з фарбай, каб нанесці разметку на асфальце, рабіў усё, як у ПДР напісана, а потым пакінуў балончык у двары і пайшоў — на машынах, напэўна, дзеці малявалі.
Тым часам супрацоўнікі міліцыі праводзілі следчую працу, апытвалі суседзяў. Як распавёў адзін з пацярпелых, пазней «мастак» усё ж прызнаўся, што і машыны пафарбаваў ён, абяцаў пакрыць шкоду. Магчыма, прычына такога ўсплёску творчасці — надакучыла, што суседзі няправільна ставяць машыны ў двары, і месца не заўсёды хапае на ўсіх.
Каментары