Зяленскі паляцеў у Канаду абмяркоўваць супрацьдзеянне расійскай агрэсіі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і міністр замежных спраў Канады Хрысця Фрыланд абмеркавалі важнасць кансалідацыі міжнароднай кааліцыі для процідзеяння расійскай агрэсіі.
Зяленскі пацвердзіў, што курс Украіны на паўнапраўнае сяброўства ў ЕС і НАТА — нязменны, і ён спадзяецца на далейшае актыўнае ўзаемадзеянне з Канадай у пытаннях еўраатлантычнай інтэграцыі краіны.
Падчас сустрэчы Зяленскі падзякаваў Канадзе за падтрымку Украіны на двухбаковым узроўні і ў рамках шматбаковых фарматаў супрацоўніцтва, у прыватнасці, Вялікай сямёркі і ААН.
Хрысця Фрыланд — канадка ўкраінскага паходжання, раней працавала журналісткай і публіцысткай.
Каментары