Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня правёў тэлефонныя размовы адразу з двума кіраўнікамі краін Каўказу.
Спачатку Лукашэнка паразмаўляў з прэм’ерам Арменіі Ніколам Пашынянам. Гаворка ішла пра супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі, як непасрэдна між сабой, гэтак і ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў, як Еўразійскі эканамічны саюз. Сярод іншага Лукашэнка і Пашынян гаварылі пра супрацоўніцтва між ЕЭАС з Іранам і Сінгапурам.
У афіцыйных рэлізах адзначаецца, што кіраўнік Беларусі павіншаваў Пашыняна з удалым выступам армянскіх спартоўцаў на Еўрапейскіх гульнях у Мінску.
Літаральна праз паўтары гадзіны прэс-служба кіраўніка Беларусі распаўсюдзіла інфармацыю, што Лукашэнка паразмаўляў з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і ягонай жонкай Мехрыбан. Гаворка вялася пра графік двухбаковых кантактаў.
Арменія і Азербайджан знаходзяцца ў стане канфлікту праз тэрыторыю Нагорнага Карабаха, які Азербайджан лічыць акупаваным Арменіяй.
Каментары