Пясец з Нарвегіі здзівіў усіх: прабег 3500 км у Канаду за два месяцы
Маладая палярная лісіца перамясцілася з усходняга ўзбярэжжа нарвежскага архіпелага Шпіцберген на канадскі востраў Элсмір за два з паловай месяцы, пераадолеўшы больш за 3500 км, што выклікала глыбокае здзіўленне ў заолагаў, паведамляе Бі-бі-сі.
Даследнікі з нарвежскага Палярнага інстытута замацавалі на целе самкі палярнай лісіцы прыладу GPS і ў канцы сакавіка мінулага года выпусцілі яе на волю на ўсходнім узбярэжжы галоўнага вострава архіпелага Шпіцберген.
Лісе было менш за год, калі яна адправілася на захад у пошуках ежы, дасягнуўшы Грэнландыі ўсяго праз 21 дзень пасля старту і пераадолеўшы 1512 кіламетраў.
Далей лісіца прыступіла да другога этапу вялікага падарожжа, і натуралісты заўважылі яе ўжо на канадскай выспе Элсмір — яшчэ на 2 тыс. кіламетраў на захад ад са Шпіцбергена. Адлегласць яна пераадолела за 76 дзён.
Асабліва ўразіла даследчыкаў не столькі адлегласць, колькі хуткасць, з якой яна яе пакрыла - у сярэднім крыху больш за 46 кіламетраў у дзень, а ў некаторыя суткі жывёліна пераадольвала па 155 кіламетраў.
Каментары