Пад Бранскам беларус на фуры наехаў на мікрааўтобус — загінулі тры чалавекі
Як паведамляюць Бранскія навіны, трагічнае здарэнне адбылося 1 ліпеня а 13:00 на дарозе Бранск — Навазыбкаў.
Беларус разварочваўся на грузавіку «Вольва» з прычэпам і сутыкнуўся з «Мэрсэдэсам Спрынтарам», загінулі пасажыры ва ўзросце 25, 52 і 54 гадоў. Яшчэ 12 чалавек, а сярод іх двое дзяцей, атрымалі траўмы.
Па факце парушэння правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух ці больш асобаў, распачатая крымінальная справа.
Каментары