Здарэнні88

Дзяўчына сяржанта з Гродна, які здзейсніў суіцыд: «Мы проста выказалі прэтэнзіі адно да аднаго…»

1 ліпеня ў Гродне скончыў жыццё самагубствам 21-гадовы сяржант-кантрактнік Фёдар Бунас.

Фёдар Бунас, фота з «Укантакце»

Хлопец родам з вёскі Камуна, што ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Служыў намеснікам камандзіра ўзвода 3-й роты 202-га батальёна 6-й асобнай механізаванай брыгады.

Знаёмыя і саслужыўцы характарызуюць Фёдара як жыццярадаснага чалавека. Маўляў, такога ўчынку ад яго ніхто не чакаў.

Як вынікае з каментароў Фёдара «Укантакце», на яго была заведзеная крымінальная справа за дзядуху. Адзін салдат не вытрываў і здзейсніў суіцыд. Пасля быў суд. Бунас атрымаў 4 гады хатняй хіміі.

Але служыць працягваў.

Праўда, знаёмыя сяржанта не ўпэўненыя, што яго ўчынак звязаны з судзімасцю.

Мінабароны падкрэслівае: прычынай сталі абставіны прыватнага жыцця. Ды і сяржант здзейсніў суіцыд увечары, дома, не на службе.

Ходзяць чуткі, што ўчынак Бунаса мог быць звязаны з яго дзяўчынай. Кажуць, у той дзень яны пасварыліся.

«Наша Ніва» знайшла дзяўчыну сяржанта. Яна кажа, што не разумее прычын і сама. Пра сварку — адмаўляе.

«Раніцай чалавек смяяўся, а ўвечары яго не стала… У чым прычына — я не разумею. Учора нічога страшнага не здарылася, што магло да гэтага прывесці. І я шчыра не разумею, чаму ўсё так. Можа, накіпела гэта ўсё. Я не ведаю», — кажа дзяўчына.

Дзяўчына кажа, што сваркі не было: маўляў, «проста выказалі прэтэнзіі адно да аднаго». Фёдар не пагражаў, што штосьці можа з сабою зрабіць — проста сышоў, кажа дзяўчына.

«Ён не хацеў паміраць. Проста так атрымалася», — мяркуе яна.

Да таго ж Фёдар не пакінуў пасля сябе запіскі.

Вядома, што сяржант сапраўды прыняў вялікую дозу абязбольвальных. Пасля выйшаў на двор. Яго заўважылі суседзі, выклікалі хуткую. Але выратаваць хлопца дактары не змаглі.

Каментары8

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы7

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →