КДБ арыштаваў заснавальніка акумулятарнага завода Лемяшэўскага за хабар
Генеральнай пракуратурай у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы праводзіцца праверка па сітуацыі, звязанай з будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю акумулятарнага завода ў Брэсце.
У вытворчасць Генпракуратурай прынятыя крымінальныя справы, распачатыя КДБ па арт. 430 (атрыманне хабару) і 431 (дача хабару), у дачыненні да Віктара Лемяшэўскага, кіраўніка ТАА «ПАК-кіраванне»; Святланы Лемяшэўскай, галоўнага бухгалтара ТАА «Белінвестторг-Сплаў»; Сяргея Ахрэмчука, раней дырэктара ТАА «Белінвестарг-Сплаў», а зараз начальніка аддзела тэхнічнага развіцця гэтага ж таварыства; Івана Пакіслюка, намесніка дырэктара ТАА «Белінвестарг-Сплаў».
1 ліпеня да гэтых асобаў прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Таксама па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры абноўлена следства па прыпыненых крымінальных справах у дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў Дзмітрыя Рудскога і Сяргея Жуковіча, заведзеных па фактах парушэння экалагічнага і падатковага заканадаўства. У дачыненні да згаданых асобаў таксама ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад вартай.
Акрамя таго, у ходзе следства будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням і іншых службовых асоб, у тым ліку дзяржаўных органаў.
Каментары