Здарэнні22

Дзесяць штрафаў на дваіх. У Лідзе муж і жонка па чарзе трапілі ў ДТЗ

У суботу днём у мікрараёне Маладзёжны ў Лідзе адбылося ДТЗ з удзелам нецвярозага кіроўцы. 44-гадовы жыхар не справіўся з кіраваннем аўтамабіля «Ровер 416», з'ехаў з праезнай часткі і ўдарыўся ў бетонную агароджу аднаго з прыватных дамоў, піша «Лідская газета».

На шчасце, ні ён, ні яго жонка, якая ехала ў аўтамабілі ў якасці пасажыра, ні хто-небудзь з выпадковых мінакоў не пацярпелі. Кіроўцу адвезлі на медыцынскі агляд. У яго арганізме было 2,38 праміле алкаголю.

Аказалася, што сям'я лідчукоў здзейсніла фактычна два ДТЗ. Спачатку на «Роверы» ў агарод заехала жонка, а затым у плот муж. Супрацоўнікаў ДАІ выклікалі відавочцы.

Нарад на месцы здарэння выявіў толькі пабіты аўтамабіль. Пазней былі затрыманыя кіроўца, які пакінуў месца ДТЗ, і яго жонка.

Высветлілася, што, выйшаўшы з мясцовага магазіна, жонка папрасіла мужа дазволіць ёй сесці за руль. Мужчына дазволіў, нягледзячы на ​​тое, што жонка была п'янай і ніколі не мела вадзіцельскага пасведчання. Яна праехала трохі — пакуль аўтамабіль не ўткнуўся ў бульбяное поле.

Тады за руль зноў сеў мужчына, але праехаць больш за сто метраў на пашкоджаным аўтамабілі ён не змог і, страціўшы кіраванне, заехаў у плот. Пакінуўшы машыну на месцы здарэння, муж і жонка сышлі дадому, дзе пазней іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

У выніку на іх было складзена дзесяць пратаколаў: шэсць на мужа і чатыры на жонку.

Каментары2

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты русский язык понимаешь?» Мужчына на возеры ўгаворваў лебедзя аддаць яму лаўку ВІДЭА4

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах15

Маркаў заклікаў замясціць YouTube, Telegram, Instagram і TikTok беларуска-расійскімі сацсеткамі13

Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?13

З міжнароднай версіі «Яндэкс Картаў» прыбралі беларускую мову9

У цэнтры Мінска з'явілася астуджальная арка ВІДЭА

Пад Масквой разбіўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet-1009

Мінулая ноч у Мінску была «агурковай». Гэта як?2

Джэніфер Лопес і Бэн Афлек выставілі на продаж шыкоўны асабняк у Беверлі-Хілз ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць

Галоўнае
Усе навіны →