Улада3838

У аўтапарку Лукашэнкі з'явіўся новы лімузін за 1,4 мільёна еўра

У аўтапарку Лукашэнкі з'явіўся новы браняваны лімузін Mercedes-Maybach Pullman Guard за 1,4 мільёна еўра. Фота: Генадзь Мажэйка.

Найноўшы Mercedes-Maybach Pullman Guard з прэзідэнцкімі нумарамі паказаўся ля стадыёна «Дынама», дзе праходзіла цырымонія закрыцця другіх Еўрапейскіх гульняў. Гэта апошняе, самае новае пакаленне браняваных лімузінаў ад кампаніі Mercedes. Мяркуецца, што на гэтай жа машыне Аляксандр Лукашэнка прыедзе на парад з нагоды Дня Незалежнасці 3 ліпеня, піша kp.by.

Вялізныя заднія дзверы лімузіна ўручную адчыняць цяжка, таму ў машыне ўсталяваны электрапрывад, які дапамагае іх адчыняць і зачыняць. Фота: Генадзь Мажэйка.

Пастаўкі Mercedes-Maybach Pullman Guard пачаліся летась. Але чакаць заказчыкам прыходзіцца доўга: кожная машына будуецца каля дзевяці месяцаў. Кіроўцу і пасажыраў абараняе браняваная сталь, усталяваная пад падлогай і па перыметры клеткі салона, сталь у спалучэнні з кеўларам у даху, кулеўстойлівае шкло італьянскай фірмы Isoclima таўшчынёй больш за 6 сантыметраў.

Расстрэл ва ўпор са штурмавых вінтовак лімузіну не страшны. Фота: Генадзь Мажэйка.

Ёсць і сакрэт: замест задняга шкла ўсталяваная браняваная заглушка, замаскіраваная звонку стандартным шклом. У выніку лімузін адпавядае ўзроўню абароны VR9 — расстрэл ва ўпор са штурмавых вінтовак лімузіну не страшны. А абарона ад падрыву адпавядае стандарту ERV —2010: лімузін здольны вытрымаць выбух 15 кг трацілу за 2 метры ад аўтамабіля і за метр над зямлёй.

Вялізныя заднія дзверы лімузіна ўручную адчыняць цяжка, таму ў машыне ўсталяваны электрапрывад, які дапамагае іх адчыняць і зачыняць. А за ўзняцце-апусканне ламініраванага полікарбанатам браняванага шкла адказвае гідраўліка. Маса лімузіна — 5,1 тоны. У рух аўтамабіль прыводзіць шасцілітровы матор, які дасягае 530 конскіх сіл.

Інтэр'ер прадугледжвае найвышэйшае аздабленне, наяўнасць бара, масажных крэслаў. Фота вытворцы.

Інтэр'ер прадугледжвае аздабленне высокай якасці, наяўнасць бара, масажных крэслаў. Таксама ёсць ахоўная браняваная перагародка, якая не толькі аддзяляе VIP-персон ад кіроўцы і целаахоўніка, а яшчэ і абараняе іх.

Базавая цана браневіка — 1,4 мільёна еўра. А з опцыямі накшталт сірэн, страбаскопаў, гучнагаварыцеляў і іншага індывідуальнага абсталявання яна можа вырасці — ліміту, па сутнасці, няма. Сёння гэта самая дарагая прадстаўніцкая мадэль у свеце. Плюс мыты: на такую ​​машыну яны складаюць 784 тысячы еўра (калі афармляць аўтамабіль на юрыдычную асобу).

Салон раскошнага лімузіна.

Дакладна невядома, хто яшчэ з кіраўнікоў дзяржаў свету выкарыстоўвае такі аўтамабіль. Невядома і колькасць ужо вырабленых машын — але відавочна, што іх зусім няшмат.

У прэзідэнцкім аўтапарку больш за дзясятак розных аўтамабіляў. Да нядаўняга часу флагманскім лімузінам быў браніраваны Mercedes Pullman Guard — тады апошняга, а цяпер ужо папярэдняга пакалення. Гэты лімузін краіна ўпершыню ўбачыла 21 студзеня 2011 года падчас жывой трансляцыі інаўгурацыі Лукашэнкі, ужо чацвёртай па ліку. Дарэчы, гэты лімузін паказаўся нават раней, чым дакладна такі ж з'явіўся ў Пуціна.

Да сёння флагманскім лімузінам Аляксандра Лукашэнкі быў гэты браніраваны Mercedes Pullman Guard. Фота сайта avto-nomer.ru.

Браніраваны Pullman зроблены на базе Mercedes S-класа пятага пакалення (кузаў W221). Рэстайлінгавая версія (у Лукашэнкі менавіта такая) выпускаецца з 2009 года. Пад капотам машыны — V-падобны 12-цыліндравы рухавік аб'ёмам 5,5 літра і магутнасцю 517 коней. Цэны на новыя аўтамабілі ў Германіі пачыналіся ад 900.000 еўра і залежаць ад пажаданняў канкрэтнага заказчыка.

Каментары38

88-гадовы апальны экс-кіраўнік Пінскдрэва Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў

88-гадовы апальны экс-кіраўнік Пінскдрэва Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?5

Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі3

«Выйшлі хлопчыкі з чамаданчыкамі». Лідар гурта РСП расказаў, як Лукашэнка прыязджаў на здымачную пляцоўку5

Рэспубліканская партыя афіцыйна вылучыла Трампа кандыдатам у прэзідэнты ЗША9

У Кабардзіна-Балкарыі беларус сарваўся са скалы2

Трамп назваў свайго кандыдата ў віцэ-прэзідэнты22

Некаторыя беларусы сустракалі ўчарашні ўраган, купаючыся ў возеры ВІДЭА

Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні7

Латушка: Я магу баяцца піць ваду ці каву ў грамадскіх месцах14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

88-гадовы апальны экс-кіраўнік Пінскдрэва Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў

88-гадовы апальны экс-кіраўнік Пінскдрэва Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў

Галоўнае
Усе навіны →