Спорт44

Бацька ўкраінскага чэмпіёна свету па футболе загінуў, ратуючы людзей на Данбасе. Пранізлівая гісторыя

Украінскі футбаліст Кірыл Дрышлюк нарадзіўся ў вайсковай сям'і. Дзед Вячаслаў Дрышлюк служыў у складзе савецкай арміі ў Венгрыі, бацька Павел Дрышлюк — пайшоў у авіяцыю, служыў у Барыспалі, піша Трыбуна.

З пачатку баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны капітан Дрышлюк увайшоў у склад экіпажа самалёта АН-30 як бартавы тэхнік. 22 красавіка 2014 га самалёт трапіў пад абстрэл над Славянскам [горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці], але не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў і прызямліўся ў Барыспалі.

6 чэрвеня экіпаж Дрышлюка зноў трапіў пад абстрэл з ПЗРК. Самалёт страціў вышыню і пачаў падаць над жылымі раёнамі. Камандзір экіпажа Канстанцін Магілка аддаў загад усім, акрамя экіпажа, пакінуць борт. Сам разам з Дрышлюком і другім бортмеханікам Аляксеем Патапенка застаўся — трэба было адвесці пагрозу ад людзей унізе.

Амаль адразу ж загінуў аператар фотаздымкі Сяргей Камінскі — камандзір загадаў скінуць яго цела на парашуце. Яшчэ траіх чалавек выратаваў Дрышлюк — ён дапамагаў здымаць бронекамізэлькі і надзець парашуты. Скакаць даводзілася з 800-метровай вышыні. Хуткасць падзення была велізарнай — людзей даводзілася літаральна адрываць і адштурхоўваць з самалёта.

У планах тых, хто засталіся на борце, было пасадзіць судна на бяспечнай тэрыторыі — дзе не было людзей. Але за некалькі дзясяткаў метраў да зямлі адвалілася крыло — выратавацца не ўдалося нікому. Самалёт быў цалкам разбураны.

Целы загінулых было складана ідэнтыфікаваць. Пасля экспертыз Патапенку і Магілку пахавалі яшчэ ў чэрвені. Цела Дрышлюка знайсці не ўдалося, ён доўгі час лічыўся зніклым без вестак. Толькі 6 студзеня 2015 года яго прызналі загінулым. Паўлу Дрышлюку было пасмяротна прысвоена званне маёра.

Сёння яго сын Кірыл Дрышлюк — асноўны паўабаронца зборнай Украіны U-20. Ён цалкам адыграў фінал чэмпіяната свету, пераможны для сваёй каманды.

Украіна выйграла моладзевы чэмпіянат свету па футболе

Каментары4

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?1

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі4

Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР1

Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не ўяўляе сабой пагрозы5

«Гэта разумее нават Зянон Пазняк». БелТА выпусціла артыкул з кампліментамі старой апазіцыі68

У пяцідзесяціградусны мароз у вёсцы ў Сібіры знікла ацяпленне3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся10

Следчыя Украіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?1

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →