Улада3535

WSJ: Беларусь прыходзіць з холаду

Выданне ілюструе свой артыкул такім здымкам ТАСС.

«Беларусь прыходзіць з холаду, калі спрабуе аддаліцца ад Расіі» — пад такім загалоўкам апублікавала артыкул пра нашу краіну амерыканская газета The Wall Street Journal.

Гэта алюзія да назвы знакамітага дэтэктыва Джона Ле Карэ «Шпіён, які прыйшоў з холаду». Англійскі выраз «прыйсці з холаду» азначае апынуцца ў новым для сябе, раней недаступным, немагчымым становішчы.

«Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку некалі называлі апошнім дыктатарам Еўропы. Ён 25-ы год кіруе краінай жалезным кулаком, але перастаў быць аб'ектам астракізму [на Захадзе]», — піша The Wall Street Journal.

Газета адзначае, што ад 2014 года, калі здарыўся Крым і Данбас, Аляксандр Лукашэнка спрабуе аслабіць залежнасць ад Расіі, і гэтыя спробы былі заўважаныя як за межамі, так і ўнутры краіны.

Журналіст звяртае ўвагу, што «Беларусь нядаўна прымусіла з'ехаць расійскага пасла, абвінаваціўшы яго, што ён ставіцца да краіны як да правінцыі Расіі. Праз некалькі дзён пасля гэтага былі арыштаваныя намеснік кіраўніка Рады бяспекі і дырэктар «Белтэлекама» — абодва па абвінавачванні ў атрыманні грошай ад расійскіх суб'ектаў», — піша выданне.

«Незалежнасць і суверэнітэт — святыя для Беларусі і немагчыма, каб нехта ў Беларусі захацеў здаць іх», — цытуе выданне міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Макей дадае, што з моманту развалу СССР у 1991 годзе, цэлыя пакаленні «нарадзіліся ў незалежнай дзяржаве і яны хочуць жыць у незалежнай дзяржаве».

Каментуючы паляпшэнне адносін Беларусі з ЗША ў апошнія гады, Макей адзначыў, што змянілася геапалітычная сітуацыя, у рэгіёне з'явіліся новыя канфлікты, і «ЗША ўбачылі, што Беларусь — не прыдатак нейкай іншай краіны».

Выданне адзначае, што пры гэтым міністр заклікаў не перабольшваць рознагалоссі Мінска і Масквы.

У той жа час «Уол-стрыт джорнал» цытуе незалежную дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Ганну Канапацкую: «Давайце будзем сумленныя: Беларусь на сёння не ёсць незалежнай, прынамсі, эканамічна. Нічога немагчыма зрабіць без дыверсіфікацыі і пераарыентацыі гандлю, а гэтага не дасягнуць без рэформаў, а рэформаў няма».

«Мы вельмі моцна залежым ад Расіі, — кажа Кацярына Барнукова, дырэктарка беларускага даследчыцкага цэнтра BEROC. — Пытанне не ў тым, ці павінна адбыцца дыверсіфікацыя, а ў тым, ці гэта магчыма».

Каментары35

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі нечаканую прычыну абвалу моста ў Дрэздэне3

Астапеня патлумачыў, чаму наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй тыктоку6

У Салігорску двое дзяцей ледзь не патанулі ў тэхнічным вадаёме

У Расіі судзяць адвакатаў Навальнага. Ім пагражае да шасці гадоў калоніі1

Ва Украіне беларускага добраахвотніка пакаралі ўмоўным тэрмінам за хуліганства з выкарыстаннем зброі

«Ці не зашмат вы на сябе ўзялі?» Ціханоўская адказала на вострыя пытанні пра статус Нацыянальнай лідаркі61

Сікорскі расказаў, як прымусіць Пуціна спыніць вайну11

Жыхарам Мядзельшчыны, якія катавалі земляка распаленым прасам, далі немалы тэрмін

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Украінка з расійскім пашпартам Анна Асці будзе двойчы запар збіраць «Мінск-Арэну»

Галоўнае
Усе навіны →