Міхаіл Саакашвілі заявіў, што былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка тройчы прапаноўваў яму пасаду прэм'ер-міністра, паведамляе НВ.
«Я тройчы адмаўляў Парашэнку, калі ён мне прапаноўваў быць прэм'ерам. Я думаю, што адзін ці два разы ён прапаноўваў шчыра, у трэці раз ён проста хацеў мяне падставіць. Але рэальна ён прапаноўваў — я адмаўляўся», — сказаў Саакашвілі.
Па словах палітыка, ён адмаўляўся ад прапаноў прэзідэнта заняць гэтую пасаду, паколькі Парашэнка не быў згодны на кадравыя перастаноўкі Саакашвілі ў радзе міністраў.
«Ён сказаў: «Ты што, смяешся? Я табе прапаную, як сябар сябру, другую пасаду ў краіне, а ты мне расказваеш, што ты павінен, аказваецца, тут усё разбурыць, усіх пагнаць, і мы павінны акунуцца з невядомым вынікам», — падзяліўся Саакашвілі.
Каментары