Свет

Румынія падтрымала змену ўлады ў Малдове праз тры дні пасля абрання новага ўрада

Міністэрства замежных спраў Румыніі ў сваёй заяве выказала афіцыйную падтрымку змене ўлады ў Малдове, заяўляючы пра легітымнасць дзеянняў парламента ў працэсе фарміравання кааліцыі і новага ўрада. Як паведамляе «Еўрапейская праўда», заява румынскага МЗС у сувязі з падзеямі ў Малдове была апублікавана ў аўторак.

У заяве міністэрства падкрэсліла, што кіруючую кааліцыю і новы ўрад сфармаваў парламент, «абраны дэмакратычным шляхам на выбарах 24 лютага».

У гэтым кантэксце МЗС Румыніі адзначыла, што Румынія як стратэгічны партнёр Малдовы лічыць, што «ў дэмакратычнай дзяржаве воля народа, выказаная на галасаванні і адлюстраваная ў палітычнай канфігурацыі парламента, — гэта адзінае, што забяспечвае легітымны палітычны працэс, заснаваны на дыялогу».

Румынія таксама выказала поўную гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва з Малдовай пры ўмове, што Малдова будзе цвёрда і паслядоўна працягваць еўрапейскі курс, у тым ліку ўкараняючы Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, а таксама праводзіць рэформы.

«Румынія таксама высока шануе захаванне актуальнасці пазіцыі Рэспублікі Малдова па прыднястроўскім пытанні, з захаваннем тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Малдова ў яе міжнародна прызнаных межах і без парушэння яе праеўрапейскага вектара», — гаворыцца ў заяве.

МЗС Румыніі таксама заклікала да спакою і стрыманасці і адзначыла неабходнасць павагі прынцыпаў вяршэнства права і забеспячэння мірнага і ўсёабдымнага пераходу да выхаду з крызісу.

Нагадаем, з суботы ў Малдове фактычна склалася двоеўладдзе з двума ўрадамі і парламенцкай большасцю, легітымнасць якой папярэдняя ўлада не прызнае.

Парламенцкая большасць у складзе прарасійскай Сацпартыі і праеўрапейскага блока ACUM абрала кіраўніцтва парламента і прызначыла ўрад на чале з праеўрапейскім прэм'ерам Маяй Санду.

Папярэдняя ўлада лічыць усе суботнія рашэнні парламента нелегітымнымі. Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ва ўзурпацыі ўлады.

Каментары

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць31

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобусны сэрвіс «Атлас» будзе прадаваць квіткі па прынцыпе авіякампаній5

Прапагандысты зноў пахваліліся разгромленай лаўкай Клінтана ў Курапатах8

Абяцаных Трампам хуткіх мірных перамоў па Украіне не атрымаецца15

У Аўстрыі 15-гадовага сірыйца абвінавачвалі ў згвалтаванні 12-гадовай. Прымусовы сэкс быў, але яго апраўдалі. Як так?22

Беларусы могуць застацца без шэнгена, нават калі яго атрымалі. З'явілася новая тэндэнцыя анулявання віз6

«Раней была смярдзючая, розніца каласальная». Цяпер усе мінчукі жывуць з артэзіянскай вадой — якія ўражанні?2

Польскія памежнікі затрымалі беларуса, які нелегальна знаходзіўся ў краіне 532 дні2

Туск: Расія планавала акты паветранага тэрору супраць Польшчы і авіякампаній па ўсім свеце

Новае шоу з Шрайбманам запусцілася на ютубе. У яго нечаканы партнёр25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць31

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Галоўнае
Усе навіны →