Улады маюць намер узяцца за прадпрыемствы, на якіх сярэдні заробак недацягвае да 400 рублёў. Пра гэта ў інтэрв'ю ў «Галоўным эфіры» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын.
Урад хвалююць кампаніі, якія плацяць сваім работнікам неапраўдана нізкія заробкі, адзначыў Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, урад будзе кантраляваць такія прадпрыемствы.
«Першы этап — арганізацыі, якія плацяць людзям менш за 400 рублёў», — адзначыў першы віцэ-прэм'ер. На яго думку, каб палепшыць сітуацыю на такіх прадпрыемствах, трэба ўлічыць два складнікі — кіраўнікам трэба наладзіць эфектыўную працу і аператыўна прымаць кіраўнічыя рашэнні.
Аляксандр Турчын перакананы, што плаціць зарплату менш за 400 рублёў недазваляльна. Першы віцэ-прэм'ер расказаў, што міністру па падатках і зборах далі заданне праверыць, ці легальна выплачваецца зарплата, а не «ў канвертах».
З 1 студзеня 2020 года ўлады маюць намер узяцца за прадпрыемствы, на якіх сярэдняя зарплата недацягвае да 500 рублёў.
Каментары