Кансерватыўная нацыяналістычная партыя «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пен лідзіруе на выбарах у Еўрапарламент, сведчаць дадзеныя экзітполы сацыялагічнай службы Elabe.
Так, за партыю Лё Пен прагаласавалі 24,2%, следам ідзе «Наперад, Рэспубліка!» Макрона (22,4%) і левацэнтрысцкая «Еўропа Экалогія Зялёныя» (12,7%).
Раней Лё Пен назвала выбары ў Еўрапарламент «рэферэндумам» пра давер дзеючаму прэзідэнту. На мінулых выбарах у ЕП, якія прайшлі ў 2014 годзе, партыя Лё Пен заняла першае месца, але фракцыі Макрона тады не было.
Каментары