У Брэсце затрыманы грамадскі актывіст Сяргей Пятрухін. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку праваабаронца Уладзімір Вялічкін
Затым Пятрухіна адпусцілі з пастарунка
У нядзелі ў абласным цэнтры праходзяць акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Удзельнікі збіраюцца ў цэнтры, кормяць галубоў, затым праходзяць шэсцем па вуліцах горада.
Перыядычна пратэсты суправаджаюцца прэвентыўнымі затрыманнямі.
Каментары