Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з'явіўся на сцэне праекта «Ліга смеху», вядучым якога ён быў на працягу доўгага часу. Відэа ў «Інстаграме» апублікаваў ўкраінскі гімнаст Алег Вярняеў.
На кадрах бачна, як Зяленскі пад аглушальныя авацыі залы патанцаваў разам з удзельнікамі гумарыстычнага праекта і павітаў прысутных у зале гледачоў.
Пасля гэтага ён перадаў мікрафон і стырно праўлення ў «Лізе смеху» іншаму ўдзельніку «Квартал 95» — Яўгену Кашавому.
Каментары