Здарэнне адбылося ў Мінску, паведамляе сталічная міліцыя.
32-гадовы мужчына меў намер зайсці ў госці да 35- гадовай знаёмай, але жанчына дзверы не адчыніла.
Заўважыўшы з вуліцы, што ў яе ў кватэры адкрыта акно, вырашыў залезці праз яго. Жанчына спала, таму вырашыў яе не будзіць. Але агледзеўшы памяшканне, вырашыў скрасці мабільны тэлефон.
Выйшаў мужчына гэтак жа - праз акно. Што праўда, не доўга думаючы, накіраваўся ў ламбард, дзе адразу ж абмяняў сотавы тэлефон на 40 рублёў. Атрыманыя грошы прапіў.
Але ў выніку быў затрыманы.
Каментары