Дацкі палітык знайшоў унікальны спосаб прыцягнення патэнцыйных выбаршчыкаў — ён вырашыў размясціць рэкламу на порнасайце Pornhub, паведамляе Politico.
Ёахім Олсен з «Ліберальнага альянсу» спадзяецца, што рэклама на Pornhub дапаможа яму пераабрацца ў парламент Даніі на ўсеагульных выбарах 5 чэрвеня.
Былы спартсмен Олсен, які выйграў сярэбраны медаль у штурханні ядра на Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах, сказаў журналістам, што выбаршчыкаў трэба знаходзіць усюды.
«Палова інтэрнэту — гэта порна, і вы павінны быць там, дзе выбаршчыкі — у тым ліку на порнасайтах», — сказаў ён.
Слоган палітыка, размешчаны на сайце, гучыць так: «Калі вы скончыце мастурбаваць — галасуйце за Ёкка».
Каментары