Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» спрабуе замацавацца ў Індыі. Пра гэта паведамляе The Times.
Па інфармацыі выдання, ІД упершыню стварыла сваю так званую правінцыю ў спрэчным рэгіёне Кашмір. Газета спасылаецца на блізкае да тэрарыстаў агенцтва Amaq.
Паводле яго дадзеных, у выніку сутыкнення паміж тэрарыстамі і сіламі бяспекі баевікі забілі індыйскіх вайскоўцаў і назвалі тэрыторыю, якая знаходзiцца пад іх кантролем, «Вілает Індыя». На думку газеты, такім чынам групоўка здольная распаўсюдзіць свой уплыў на новыя тэрыторыі.
Каментары