У Гомелі следчыя працуюць на месцы гібелі 3-гадовага хлопчыка. Трагедыя адбылася сёння раніцай. Дзіця выпала з акна кватэры на 7-м паверсе, дзе пражываў з бабуляй і дзядулем. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў хлопчык памёр на месцы здарэння.
Учора ў Бабруйску аднагадовае дзіця выпала з акна 2-га паверха. Хлопчык з крэсла залез на падаконне і адчыніў акно. Бацькі і яго старэйшая сястра ў гэты час знаходзіліся ў іншым пакоі. Дзіця выявіла суседка, у руках у яго была ручка ад акна. Хлопчык шпіталізаваны з цялеснымі пашкоджаннямі. Яго стан ацэньваецца як здавальняючы.
Каментары