Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 13 траўня пад Драгічынам. Праціўнікі акумулятарнага завода ў Брэсце затрымалі фуру, якая ехала з тэрыторыі прадпрыемства.
Як паведаміў у фэйсбуку актывіст Алесь Абляк, у кузаве былі выяўленыя акумулятары. Ён патлумачыў, што акумулятарны завод знаходзіцца ў пусканаладкавым рэжыме, таму пакуль не можа выпускаць батарэі на продаж.
Праціўнікі завода выклікалі ДАІ, аднак інспектары, праверыўшы накладныя і іншыя дакументы, адпусцілі фуру.
Пра інцыдэнт актывісты паведамілі абласному ўпраўленню КДБ.
Каментары