Зяленскі і мітрапаліт Ануфрый, фота Каманды Зяленскага ў фэйсбуку

Зяленскі і мітрапаліт Ануфрый, фота Каманды Зяленскага ў фэйсбуку

Абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з мітрапалітам Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата Ануфрыем. Сустрэча адбылася 30 красавіка на тэрыторыі мітрапольнай рэзідэнцыі Феафаніі, паведамляе інфармацыйна-асветніцкі аддзел УПЦ МП.

Бакі абмеркавалі «сітуацыю, якая склалася ў рэлігійнай сферы Украіны». Падрабязнасці размовы прэс-служба УПЦ не прыводзіць.

Зяленскі павіншаваў мітрапаліта з Вялікаднем, а прадстаяцель УПЦ, у сваю чаргу, павіншаваў таго з выбраннем на пасаду прэзідэнта краіны і пажадаў яму «бласлаўлення на новым і адказным шляху служэння Украіне і яе народу».

У паведамленні каманды Зяленскага ў Facebook гаворыцца, што ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі «пытанні развіцця агульначалавечых каштоўнасцяў», а таксама сітуацыю на ўсходзе краіны, і адзначылі, што «дзяржава і царква павінны прыкласці максімум намаганняў для наладжвання міру і аднаўлення адзінства Украіны».

Фота Каманды Зяленскага ў фэйсбуку

Фота Каманды Зяленскага ў фэйсбуку

Акрамя таго, Зяленскі правёў сустрэчу з кіраўніком Праваслаўнай царквы Украіны мітрапалітам Епіфаніем, паведаміла каманда абранага прэзідэнта. На сустрэчы абмяркоўваліся «праблемы, якія стаяць перад Украінай, у прыватнасці, шматгадовы канфлікт на Данбасе», а таксама тэмы барацьбы з карупцыяй і беднасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0