
Flickr.com / vtb-league.com
Мінскія «Цмокі» занялі апошняе, 14-е месца месца ў баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ. Акрамя дзевяці расійскіх клубаў, тут выступалі эстонскі «Калеў», латвійскі ВЭФ, польская «Зялёна-Гура» і казахстанская «Астана».
У плэй-оф прабіліся «Калеў» і «Астана».
«Цмокі» ж прайгралі ў 22 з 26 матчах, у тым ліку ў нядзелю «Ніжняму Ноўгараду» (70:77). Гэта сумны анты-рэкорд.
Год таму «Цмокі» занялі дзявятае месца, тады ім не хапіла літаральна крыху, каб трапіць у плэй-оф. У пазамінулым годзе мінчукі былі перадапошнімі. Кепскі вынік быў у першым для іх сезоне: у 2011-2012 гг., тады сталічныя баскетбалісты (клуб называўся «Мінск-2006») занялі апошняе месца ў сваёй падгрупе.
Баскетбол у нас знаходзіцца амаль на дне.
Каментары