Свет1818

Еўропу чакае нашэсце небяспечных тыгравых камароў

Азіяцкі тыгравы камар. Фота: pxhere.com

Глабальнае пацяпленне справакуе міграцыю азіяцкіх тыгравых камароў і жоўталіхаманкавых камароў, якія перадаюць небяспечныя трапічныя хваробы. Ад іх укусаў могуць пацярпець да паўмільярда чалавек, паведамляюць Метэанавіны са спасылкай на Süddeutsche Zeitung.

Дэнге, чыкунгунья, зіка, вірус заходняга Ніла, жоўтая ліхаманка, малярыя — экзатычныя хваробы могуць стаць рэальнасцю для еўрапейцаў. Напрыклад, на поўдні Германіі ў 2017 годзе эксперты ўжо выявілі азіяцкіх тыгравых камароў. Паводле прагнозу, праз 30 гадоў гэтыя камары распаўсюдзяцца па ўсёй Германіі.

Нават за тры летнія месяцы абодва гэтыя віды камароў могуць рэзка размножыцца і выклікаць вострыя небяспечныя захворванні. А ва ўмовах пацяпленне клімату камары могуць распаўсюджваць патагенныя мікраарганізмы амаль палову года.

У залежнасці ад сітуацыі і развіцця сцэнару ў Еўропе ахвярамі жоўтай ліхаманкі, якую пераносяць жоўталіхаманкавыя камары, могуць стаць ад 150 да 470 мільёнаў чалавек. А ад тыгравых камароў пацерпяць ад 230 да 440 мільёнаў еўрапейцаў.

Цікава, што камфортная для такіх камароў тэмпература — не вышэйшая за +29°. Таму ў сувязі з глабальным пацяпленнем на значнай частцы Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі і басейна Амазонкі ўзровень заражэння ад тыгравых камароў зніжаецца.

Каментары18

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады28

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння самы дэпрэсіўны дзень у годзе — «сіні панядзелак»2

Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна9

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»4

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады28

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →