У суботу, 30 сакавіка, адбылося ўручэнне расійскай Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі «Ніка» за 2018 год.
Найлепшым фільмам прызнаны «Вайна Ганны» (рэжысёр Аляксей Фядорчанка) пра жыццё габрэйскай дзяўчынкі, якая выжывае ў акупаванай нацыстамі Украіне.
Аўтарамі найлепшай музыкі прызнаныя Леанід Дзясятнікаў і Аляксей Сяргунін за фільм «Ван Гогі» з Даніэлем Альбрыхскім у галоўнай ролі.
«Найлепшая мужчынская роля» ў Аляксея Серебрякова ў фільме «Ван Гогі». Найлепшая жаночая — у Марты Казловай у фільме «Вайна Ганны».
«Крышталь» беларускай рэжысёркі Дар'і Жук прызнаны найлепшым у намінацыі «Найлепшы фільм краін СНД, Грузіі і Балтыі».
Найлепшым анімацыйным фільмам прызнаны «Ведаеш, мама, дзе я быў?» зняты Леванам Габрыядзе паводле дзіцячых успамінаў і малюнкаў яго бацькі, дырэктара Тэатра марыянетак Рэзо Габрыядзе.
«Найлепшы неігравы фільм» — «Параджанаў. Таркоўскі. Анціпенка. Святлацені» (рэжысёр Андрэй Осіпаў).
Прэмія ў намінацыі «Гонар і годнасць» імя Эльдара Разанава ўручана кінарэжысёру Атару Iяселiанi.
Каментары