Міністр культуры Літвы паабяцаў ушанаваць магілу Кастуся Каліноўскага па-беларуску
Дэпутат літоўскага парламента Томас Тамілінас напісаў у Facebook, што міністар культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас публічна пацьвердзіў, што беларуская мова будзе на помніку Кастусю Каліноўскаму.
Літва плануе перапахаваць рэшткі паўстанцаў 1863 года, знойдзеныя на Гедзімінавай гары ў Вільні. З'явіцца месца і для беларускай мовы, побач з польскай і літоўскай, піша Тамілінас.
Каментары