Дарожнае здарэнне адбылося сёння паблізу аўтобуснага прыпынку «Вуліца Берута». На праезную частку дарогі выбег кот.
Як расказваюць відавочцы, кіроўца аўтамабіля «Фіят», які ехаў па крайняй правай паласе, прыпыніўся, каб прапусціць жывёлу. У гэты момант з левай паласы перастройваўся рэйсавы аўтобус Мінск-Вільня, які не заўважыў «Фіят». У выніку ў легкавога аўтамабіля пашкоджаны левы бок, адбітае люстэрка злева.
Трэба адзначыць, што ДАІ ўжо працавала на гэтым месцы. Інспектары афармлялі ДТЗ з удзелам трох машын, якія сутыкнуліся крыху раней.
Кіроўца аўтамабіля «Лада», аўтамабіля, які стаяў апошнім, патлумачыў:
«Да ДТЗ, якое здарылася па такой высакароднай нагодзе, мы не маем ніякага дачынення. Амаль. Відаць, кіроўца аўтобуса ўбачыў на сваёй паласе «фішку», што паставілі даішнікі і спрабаваў аб’ехаць наша ДТЗ справа. Чаму ён не заўважыў «Фіат», не ведаю. Здараецца ўсякае».
Ката выратаваць не ўдалося. Жывёла загінула пад калёсамі адной з машын.
Каментары