Каля Драздоў дабудоўваюць 37-павярховы дом — самы высокі ў Беларусі ФОТА
Высотны дом жыллёвага комплекса «Лазурыт», які будуецца побач з «Мінск-Арэнай», на скрыжаванні вуліцы Нарачанскай і праспекта Пераможцаў, плануюць здаць у эксплуатацыю ў лістападзе 2020 года. Але максімальнай вышыні будынак ужо дасягнуў.
Адрас дома — праспект Пераможцаў, 115. У ім будзе 878 кватэр.
Забудоўшчык — Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама. Вядучы інжынер прадпрыемства Сяргей Бацяноўскі расказвае, што на сёння гэта самы высокі будынак у Мінску:
«У «Лазурыце» 37 паверхаў. Вышыня дома без шпіля — 126,26 метра, са шпілем — 138,2 метра».
На другім і трэцім месцы па вышыні, у залежнасці ад методыкі падліку, знаходзяцца два будынкі.
Самае высокае збудаванне ў Беларусі — слонімская тэлевышка (374 метры).
Каментары