Ланцужок з пабітых машын можна было назіраць сёння раніцай у Лідзе, піша lidanews.by.
ДТЗ адбылося каля восьмай гадзіны раніцы. На пешаходным пераходзе гарэла зялёнае святло. Аднак кіроўцы не спяшаліся праехаць «зебру», бо наперадзе, перад скрыжаваннем вуліц Ленінская-Савецкая, утварыўся невялікі «затор». Так і стаялі: «Опель», «Хюндай» і «Форд», пакуль у іх ззаду не заехаў «Лексус».
Вінаватай у аварыі стала жыхарка Шатландыі 1991 года нараджэння, якая прыехала на радзіму ў Воранаўскі раён у госці да бабулі. Дзяўчына патлумачыла, што не паспела прытармазіць перад аўтамабілем. Вадзіцельскага пасведчання ў ураджэнкі суседняга раёна ніколі не было.
Кіроўца «Лексуса» атрымала нязначныя траўмы.
Каментары