У расейскіх паліцэйскіх з'явяцца суперакуляры з функцыяй распазнання асоб
Урад Масквы плануе забяспечыць паліцэйскіх суперакулярамі з функцыяй распазнання асоб. Пра гэта паведамілі дзве крыніцы, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы праекта.
Па іх дадзеных, дэпартамент інфармацыйных тэхналогій мэрыі Масквы тэсціруе функцыю распазнання асоб з перадачай інфармацыі на акуляры дапоўненай рэальнасці, але пра вынікі гэтага праекта гаварыць пакуль рана.
Першыя ўзоры новай прылады плануецца прэзентаваць восенню 2019 года.
Зараз у Маскве тэхналогія распазнання асоб ўкаранёная ў гарадскую сістэму відэаназірання: 1500 камер падлучаныя да баз дадзеных асоб, якія знаходзяцца ў вышуку. Іх колькасць з часам будзе павялічвацца. Таксама сістэма распазнання асоб функцыянуе ў метро.
Каментары