Ва Украіне вечарам 18 студзеня ад сеткі адключылі праз непаладкі энергаблок № 3 Ровенскай АЭС (РАЭС; Рівненська АЕС). Пра гэта паведамляецца на сайце ўкраінскай нацыянальнай атамнай энергагенеруючай кампаніі «Энергаатам».
«Дзеяннем тэхналагічнай абароны адбылася пасадка стопарных клапанаў, адключэнне турбагенератара ТГ-5 ад сеткі і зніжэнне магутнасці рэактарнай ўстаноўкі блока №3 Ровенскай АЭС да 37%», — растлумачылі ў кампаніі.
На месцы працуе камісія. Па інфармацыі «Энергаатома», радыяцыйная і экалагічная сітуацыя на аб'екце і прылеглай да яго тэрыторыі захоўваецца ў межах нормы.
Паводле паведамлення, у гэты час першы блок знаходзіцца на планавым капрамонце, а другі і чацвёрты блокі працуюць у штатным рэжыме.
Ровенская атамная электрастанцыя знаходзіцца на паўночным захадзе Ровенскай вобласці ў горадзе Вараш — за 70 кіламетраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы.
Каментары