Улада33

Макей: Мы вядзём перамовы з Вашынгтонам аб пашырэнні дыппрысутнасці, у тым ліку на ўзроўні паслоў

Фота Волі Афіцэравай

Паміж Мінскам і Вашынгтонам ідуць перамовы аб узаемным пашырэнні дыпламатычнай прысутнасці. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае interfax.by.

«Мы вядзем перамовы па ўсім спектры праблемных пытанняў, якія застаюцца ў нашых адносінах, у тым ліку і па пытаннях, звязаных з перспектывай пашырэння дыпламатычнай прысутнасці ў абодвух дзяржавах», — заявіў Уладзімір Макей журналістам у панядзелак у Мінску.

«Мы вядзем перамовы, як развіць наша супрацоўніцтва, зыходзячы з разумення, што абодва бакі павінны быць прадстаўлены на ўзроўні паслоў», - дадаў міністр.

Нагадаем, 11 студзеня амерыканскі часопіс Foreign Policy паведаміў, што кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей 10 студзеня апавясціў Вашынгтон аб зняцці абмежаванняў на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Мінску.

«Гэта вялікі крок. Гэта пачатак адлігі», - сказаў Foreign Policy

Каментары3

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?3

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Малады дызайнер з Бабруйска разаслаў 657 рэзюмэ — і нічога1

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца18

У Прыпяцкім нацпарку запрашаюць на незвычайную экскурсію — паслухаць роў аленяў

У Беларусі з'явіўся праспект 17 верасня. У якім горадзе?1

Партугалія ў агні: краіну ахапілі лясныя пажары

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове16

Памёр карыкатурыст Алег Папоў 6

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў1

Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?3

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →