Здарэнні11

Кіроўцаў, якія збілі зубра, не пакараюць. ДАІ: знак «Дзікія жывёлы» не забараняльны, а папераджальны

У першы дзень новага года каля 18.30 непадалёк ад Гродна два аўтамабілі здзейснілі наезд на маладога зубра, які выйшаў на дарогу.

Спачатку яго збіў Ford, але зубр падняўся і пайшоў, пасля чаго пазбегнуць наезду не змог кіроўца Opel. Пасля другога ўдару зубр упаў. Аварыя адбылася ў зоне дзеяння знака «Дзікія жывёлы».

Пасля аварыі многіх цікавіла, ці будуць пакараныя кіроўцы, якія наехалі на жывёліну. Як паведамляе «Гродзенская праўда» са спасылкай на намесніка старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Адаменка, шкода ад згубы «чырванакніжнай» жывёлы ацэньваецца ў 400 базавых велічынь, а гэта больш за 10 тысяч рублёў, і не залежыць ад вагі.

Ці давядзецца кіроўцам кампенсаваць шкоду прыродзе? Як высвятляецца, не. У ДАІ Гродзенскай вобласці, прадстаўнікі якой выязджалі на месца ДТЗ, журналістам «Гродзенскай праўды» распавялі, што кіроўцы не будуць плаціць за гібель зубра. Больш за тое, іх не прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Сітуацыю пракаментаваў начальнік аддзела па расследаванні дарожна-транспартных здарэнняў абласной ДАІ Уладзімір Патрубейка:

«ДТЗ адбылося не па віне кіроўцы, ён не парушыў Правілы дарожнага руху. У такіх сітуацыях ўсё адбываецца ў кароткае імгненне, кіроўца не можа зрэагаваць на жывёлу, якая раптам з'явілася перад ім у цёмны час сутак. Дзейны ў гэтай зоне знак «Дзікія жывёлы» ёсць не забараняльным, а папераджальным — ён папярэджвае аб небяспецы. Сутыкненне з зубрам у абодвух выпадках не з'яўляецца наўмысным, таму кіроўцы не будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці».

У 1996 годзе з Белавежскай пушчы ў СВК «Азёры» Гродзенскага раёна завезлі 18 зуброў для стварэння новай папуляцыі. Зубры сышлі на землі СВК «Прагрэс-Верцялішкі», а ў мінулым годзе пачалі асвойваць тэрыторыі суседняга Воранаўскага раёна. На жаль, шляхі міграцыі гэтых жывёл пачалі перасякацца з аўтамабільнымі дарогамі.

Першае ў Беларусі ДТЗ з удзелам зубра адбылося ў студзені 2018 гадоў за два кіламетры ад вёскі Табола. І вось — новае ДТЗ. Эколагі прапануюць на гэтым небяспечным участку дарогі паставіць дадатковыя, больш высокія мачты са святлодыёднымі ліхтарамі і нават з сонечнымі батарэямі на адлегласці 400—500 метраў. Тады зубр будзе добра бачны, калі ён выйдзе ноччу на дарогу. Гэтую ідэю цалкам падтрымліваюць і ў ДАІ, паколькі на многіх аварыйна-небяспечных участках дарог вобласці ўсталявана падобнае асвятленне, што дало добры эфект.

Сёння, як падлічылі спецыялісты, у Азёрскіх лясах жыве каля 300 зуброў. Яны сціснутыя адведзенымі тэрыторыямі і шукаюць новыя, але ў СВК «Азёры» ўжо няма свабодных лясных угоддзяў для арэнды. Больш прымальны спосаб вырашэння праблемы — перасяленне зуброў.

Каментары1

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?30

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

Брыжыт Макрон знялася ў папулярным серыяле

Палітвязню ўкраінскага паходжання ўжо прысудзілі калонію. А цяпер судзяць яшчэ па пяці палітычных артыкулах

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА26

ЗША дазволяць Украіне выкарыстоўваць для ўдараў па Расіі замежную зброю, але не ракеты ATACMS — The Times8

Расійскую «Соту», якая мочыць Ціханоўскую, спансіруе алігарх Неўзлін36

Пасля летняй засухі ў Дунаі паказаліся затопленыя нямецкія караблі часоў Другой сусветнай вайны

Мінскі айцішнік прайграўся ў казіно і скраў у кампаніі 11 ноўтбукаў

Прэзідэнт Літвы заявіў, што не мае ілюзій адносна Беларусі18

У МАРГ расказалі, ці будуць уводзіць падатак на чаявыя афіцыянтам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?30

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →