Здарэнне адбылося 13 студзеня каля 13:00 на полі ў раёне вёскі Застарынне. Паведамляе міліцыя рэгіёна.
За рулём знаходзіўся ўладальнік снегахода, у якасці пасажыра яго знаёмы. Абодва жыхары Віцебска. Снегаход трапіў у меліярацыйны канал. Як мяркуецца, ад рэзкага ўдару аб руль 42-гадовы кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і загінуў на месцы.
Яго пасажыр шпіталізаваны.
Каментары