Грамадства1212

Адпрацаванае ядзернае паліва ў любым выпадку будуць захоўваць у Беларусі. Але ёсць тры варыянты

Сёння ў Астраўцы абмяркуюць, што рабіць з адпрацаваным ядзерным палівам з БелАЭС. Спецыяльная стратэгія прапануе тры варыянты, але ўсе яны зводзяцца да таго, што паліва ў любым выпадку будзе захоўвацца ў Беларусі, піша tut.by.

Экалагічны даклад па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта стратэгіі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС абмяркуюць сёння а 14-й гадзіне ў кінаканцэртнай зале Астраўца. Даклад апублікавалі на сайце Беларускай атамнай станцыі.

У стратэгіі разглядаюць тры варыянты абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам з БелАЭС. Усе варыянты зводзяцца да таго, што паліва ў любым выпадку будзе захоўвацца ў Беларусі.

Колькасць цеплавыдзяляльных зборак, выгружаных за 60 гадоў працы двух энергаблокаў БелАЭС, складзе арыенціровачна 5300 адзінак агульнай масай прыкладна 2500 тон цяжкага металу.

Варыянт 1. Накіроўванне апрамененай цеплавыдзяляючай зборкі Беларускай АЭС на перапрацоўку ў Расію, з улікам працяглага захоўвання адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП) у Расіі, з наступным вяртаннем высокаактыўных адходаў і іх захаваннем у Беларусі.

Варыянт 2. Накіроўванне апрамененай цеплавыдзяляючай зборкі БелАЭС на перапрацоўку ў Расію, з улікам працяглага «сухога» захоўвання АЯП на тэрыторыі Беларусі і з наступным вяртаннем і захаваннем высокаактыўных адходаў у Беларусі.

Варыянт 3. Доўгае захоўванне апрамененай цеплавыдзяляючай зборкі, у тым ліку з наступным захаваннем ў Беларусі (без адпраўкі ў Расію).

Адмова ад эксплуатацыі БелАЭС, якая з'яўляецца крыніцай утварэння адпрацаванага ядзернага паліва, немагчымая, адзначаецца ў дакладзе.

Зацвердзіць праект стратэгіі пасля грамадскага абмеркавання павінны ў першым квартале 2019 года. Заўвагі і прапановы па стратэгіі можна накіраваць да заўтра, 15 студзеня.

Беларуская АЭС будуецца па расійскім праекце ў Астраўцы. Першы энергаблок павінны ўвесці ў строй у 2019 годзе.

Каментары12

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію7

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Усе навіны →
Усе навіны

Барацьба оркаў за мірнае неба і душныя эльфы. Што паказалі ў новым сезоне «Пярсцёнкаў улады»1

Венгрыя заявіла, што дамовілася пра транзіт расійскай нафты праз Беларусь і Украіну2

Вялікі пажар у Вялікіх Аўцюках патушылі

Такарчук згадала жахлівую гісторыю насілля ў сям'і, якая скончылася забойствам3

«Го абмен!» На змену бонсцікам прыйшло новае шаленства калекцыянавання3

«Сёлета 90% пойдуць у войска». Выпускнікоў вайсковых кафедраў масава прызываюць служыць5

Краіны Захаду падпісалі сусветную дамову аб штучным інтэлекце2

Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл6

Кейт Мідлтан завяршыла хіміятэрапію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію7

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Галоўнае
Усе навіны →