Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі не дазволіла былой біятланістцы, алімпійскай чэмпіёнцы Надзеі Скардзіна і плыўчысе, двухразовай віцэ-чэмпіёнцы Алімпіяды Аляксандры Герасімені стварыць радыёстанцыю «Спорт FM». Чыноўнікі назвалі праект «немэтазгодным». Яны лічаць, што ў нашай краіне і так ужо шмат радыёстанцый. Пра гэта ў праграме «Тыдзень спорту» на тэлеканале СТБ распавяла Скардзіна, паведамляе Еўрарадыё.
Яна прызналася, што такога фіналу не чакала.
«З Адміністрацыі прэзідэнта нам з Аляксандрай Герасіменяй прыйшоў адказ літаральна 31 снежня, — расказвае Надзея Скардзіна. — Нам адмовілі. У Міністэрстве інфармацыі, калі мы туды прыходзілі, гаварылі, што абавязкова трэба напісаць ліст у Адміністрацыю. І калі яны з гэтым згодныя, яны нам адкажуць. Без іх адказу нічога не можа быць».
Па словах Скардзіна, ад чыноўнікаў ёй давялося чуць розныя меркаванні, але падтрымкі праект не знайшоў.
Каментары