Дактары прааперыравалі мэра польскага горада Гданьск Паўла Адамовіча, які атрымаў нажавыя раненні падчас дабрачыннага канцэрта.
Хірург распавёў, што стан пацыента пасля пяцігадзіннай аперацыі «вельмі, вельмі цяжкі» — у яго сур'ёзная траўма сэрца, дыяфрагмы і органаў брушной поласці. Пакуль Адамовіч знаходзіўся на аперацыйным стале, яму пералілі 41 порцыю донарскай крыві.
13 студзеня злачынец некалькі разоў ударыў Адамовіча нажом у вобласць сэрца. Падчас нападу мужчына крычаў, што ён адседзеў турэмны тэрмін па лжывым абвінавачванні, падчас якога «падвяргаўся катаванням». Пазней высветлілася, што ім аказаўся 27-гадовы мясцовы жыхар, раней прыцягваўся да адказнасці за рабаванне чатырох банкаў.
Каментары