Першая ракетка Беларусі — і 11-я свету — Арына Сабаленка упэўнена стартавала на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе.
Сёння ноччу (у Мельбурне раніца) яна ў першым раўндзе перамагла раісянку Ганну Калінскую 6:1, 6:4. Гульня працягвалася 1 гадзіну і 6 хвілін.
За пераадоленне першага этапа Сабаленка атрымае 75 тысяч даляраў.
У другім раўндзе яна згуляе з брытанкай Кэйці Болтэр, што перамагла сёння расіянку Кацярыну Макараву.
А 9 раніцы свае паядынкі пачнуць Вера Лапко і Аляксандра Сасновіч.
Вікторыя Азаранка згуляе ў аўторак раніцай.
Каментары